Акімаў Андрэй Вітальевіч
У дзяцінстве разам з бацькамі (у сувязі з пераводам бацькі на чарговае месца службы) Андрэй змяніў не адно месца жыхарства (расійскія гарады Уладзімір, Суздаль, Архангельск, Карэльскія пасёлакі Качкама і Лендэры), што навучыла камунікабельнасці і падарыла шмат цікавых ўражанняў.
Пасля заканчэння вучобы ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы СПА (сучаснай Ваеннай акадэміі РБ), служыў у г.Пячора (Коми АССР), п.Вялікае Азярко Мурманскай вобласці, у г. Фаніпаль. З 1999г – афіцэр запаса. У сучасны момант працуе інжынерам па ахове працы на філіяле Даследча-механічнага завода ААТ «Дарбудіндустрыя» г. Фаніпаля.
Паэзіяй захапіўся ў старэйшых класах школы. З 20-ці гадоў вершаваныя радкі даюць магчымаць яго сэрцу выказацца, а душы знайсці водгук у сяброў паэзіі. Ваенная служба не заўсёды дазваляла прысвячаць вершам шмат свайго вольнага часу. Аднак і за гэта Андрэй удзячны лёсу. Асноўнымі накірункамі яго творчасці з’яўляюцца патрыятычнае выхаванне і тэма кахання. Піша музыку на ўласныя вершы і выконвае іх у коле сяброў. Значная частка вершаў знайшла водгук у іншых кампазітараў і, такім чынам, з’явіўся шэраг лірычных песень.
Жыццёвае крэда:
“Все мысли собраны, осталось лишь чуть-чуть:
Перо найти и чистый лист бумаги,
Чуть вдохновения и капельку отваги –
И с мыслью вновь пуститься в новый путь!”.
Анісовіч Антон Браніслававіч
Антон Браніслававіч Анісовіч нарадзіўся 22 лютага 1948 года ў вёсцы Саковічы Дзяржынскага раёна. Пражывае ў аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёна.
Пасля заканчэння Татаршчынскай сярэдняй школы атрымаў спецыяльнасць “Рэжысёр тэатральнага калектыву” у Магілёўскім каледжы мастацтваў. Тры гады служыў на флоце. А ў 1978г скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, выкладаў гісторыю. Доўгі час працаваў дырэктарам Татаршчынскай сярэдняй школы. Таксама працааў у Дзяржынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
У вершах, якія ён піша выключна на роднай мове, аўтар разважае пра мінулае і сучаснае сваёй малой радзімы, захапляецца прыгажосцю роднай мовы, услаўляе людзей працы. А разынкай яго творчасці з’яўляюцца “антосікі” – трапныя чатырохрадкоўі, у якіх аўтар разглядае розныя праблемы жыцця ўвогуле і чалавечага ў прыватнасці.
Жыццёвае крэда:
Сябры! Няхай вам не здаецца:
Чым больш другім вы аддасцё,
Тым больш самім вам застанецца!
(Не я падмеціў, а жыццё!)
Багаўтдзінаў Рынат Рафекавіч
Рынат Рафекавіч Багаўтдзінаў нарадзіўся 6 чэрвеня 1967 года ў пасёлку Каменка Уральскай вобласці Казахстана. З 1999 года пражывае ў Дзяржынску Мінскай вобласці.
У 1987г скончыў Карагандзінскі профасійна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці “Кінамеханік шырокага профілю” і атрымаў дыплом з адзнакай. З 1999г працаваў архівістам-рэстаўратарам ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў.
У сваіх вершах Рынат адлюстроўвае філасофскі погляд на жыццё і знаёміць чытача з асабістым вольна-эксперыментальным паэтычным стылем.
Жыццёвае крэда:
“Живи… Порою вопреки…
Признания, увы и ах, не жди…
Но честь и совесть… останутся, цени
Всем бедам и невзгодам ВОПРЕКИ…».
Баранаў Аляксей Ігаравіч
Баранаў Аляксей Ігаравіч, нарадзіўся 25 студзеня 1987 года ў г.Дзяржынску, дзе і пражывае па сённяшні час.
З дзіцячых гадоў вылучаўся занадта доўгім ростам ды нястрымнаю цікаўнасцю да ўсяго на свеце, што выклікала ў дарослых усмешку, а ў пагодкаў непаразуменне.
Каме́нь навукі грыз старанна, але не ўсё было да смаку. Лепшымі стравамі ў «школьнай сталоўцы» для Аляксея былі гуманітарныя навукі, менавіта таму ён хутка далучыўся да творчасці і пачаў пісаць вершаваныя радкі. Пасля заканчэння ДУА “СШ№2 г.Дзяржынска” атрымаў спецыяльнасць кухара ў ДУА “Абластны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй г.Дзяржынска”. Нарэшце, паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, па завяршэнні якога атрымаў спецыяльнасць акцёра і рэжысёра.
У сваёй паэзіі аўтар шчыра ўслаўляе Бога і разважае пра духоўны мір чалавека, да таго ж цікава адлюстроўвае гэтыя тэмы і ў дзіцячых вершах. Мае аўтарскія песні і з’яўляецца іх выканаўцам.
Жыццёвым крэда лічыць веру у Бога, раскрыццё творчага патэнцыялу дзеля карысьці для айчыны і грамадства.
Брагінец Алеся Андрэеўна
Брагінец Алеся Андрэеўна нарадзілася 30 ліпеня 2003 года ў горадзе Дзяржынску, дзе і пражывае па сённяшні час.
З дзіцячых гадоў яе захапленнем былі музыка і матэматыка. Першыя песні на англійскай мове яна пачала пісаць у школьныя гады ў адной са сталічных вакальных студый, дзе дадаткова развівала творчы патэнцыял. У тыя гады свой вольны час аўтар з задавальненнем прысвячала і тэатральнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, дзе прымала ўдзел у пастановах. У 2018 годзе Алеся выдатна скончыла 9 класаў ДУА “СШ №4 г.Дзяржынска” і ДУА “Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў” па класе фартэпіяна і гітары.
У тым жа годзе яна паспяхова паступіла на эстраднае аддзяленне калледжа мастацтваў, дзе на чацвёртым курсе пачаўся актыўны творчы перыяд: мноства конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню па джазаваму вакалу, дырыжыраванню і аранжыроўцы. Гэта натхніла Алесю пачаць пісаць песні на беларускай і рускай мовах, а потым з’явіліся і самастойныя вершы. У іх аўтар перадае свае думкі, пачуцці і творчы погляд на ўсё, што знаходзіць водклік у яе неабякавай душы.
На сённяшні час Алеся працуе настаўнікам эстраднага вакала і фартэпіяна ў ДУА “Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў”, а музыка і паэзія займаюць галоўнае месца ў яе жыцці.
З 2022 года з’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток”.
Жыцёвае крэда: «Увасабляць мары ў жыццё!».
Будай Ірына Мікалаеўна
Будай Ірына Мікалаеўна нарадзілася 12 сакавіка 1999 года ў Мінску. З дзяцінства пражывае ў Дзяржынску Мінскай вобласці.
Пасля заканчэння ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска” працягвае вучобу на факультэце пачатковай адукацыі ў БДПУ ім.М.Танка.
З чатырохгадовага ўзросту Ірына лёгка вучыла вершы Аляксандра Пушкіна і з задавальненнем дэкламавала іх. У тым жа ўзросце яна пазнаёмілася з Губарэвіч Алай Браніславаўнай (старшынёй савета Дзяржынскай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям інвалідаў і маладым інвалідам» і ўдзельніцай народнага літаратурнага клуба "Выток"), якая натхнёна чытала свае вершы. У той жа дзень Ірына і вырашыла: “Я таксама буду пісаць вершы, і яны будуць несці радасць людзям!” Спачатку гэта былі маленькія вершыкі, прысвечаныя самому блізкаму чалавеку – маме, якая заўсёды і ва ўсім падтрымлівала сваю дачку. Дзякуючы менавіта гэтай падтрымцы Ірына піша вершы да гэтага часу.
Тэматыка творчасці аўтара разнастайная, таму што яе неабыякавае сэрца адгукаеца на кожную падзею жыцця.
Жыццёвае крэда: “Тот, кто останавливается, никогда не догонит того, кто бежит без остановок.”
Герко Вераніка Алегаўна
Герко Вераніка Алегаўна нарадзілася 7 жніўня 1998 года ў Дзяржынску Мінскай вобласці , дзе і пражывае па сённяшні час.
Яшчэ ў выпускным класе захаплялася англійскай мовай. І пасля заканчэння ДУА “СШ №2 г.Дзяржынска” паступіла на факультэт англійскай мовы МДЛУ, які паспяхова закончыла ў 2021-м годзе.
Яшчэ ў дзяцінстве Вераніка любіла прыдумляць свае гісторыі. Часам яна адчувала некаторыя цяжкасці, калі ў пачатковай школе пра гэта прасілі настаўнікі: прапановы натхніцца або праявіць фантазію прыводзілі да таго, што тая самая фантазія адмаўлялася працаваць, што, безумоўна, засмучала. Крыху пазней, з гадоў дзесяці, Вераніка пачала захапляцца вершаскладаннем. У гэтым жа ўзросце бацькі аддалі яе ў музычную школу – і творчае жыццё аўтара пачало свой новы этап.
Вершы нараджаліся з канфліктаў з навакольным светам, з пытанняў, якія ў думках задаваліся самой сабе, але не мелася магчымасці абмеркаваць іх з кімсьці. У той час Вераніка яшчэ не была захоплена паэзіяй так, як сёння, а таму і самі вершы выходзілі з-пад пяра не надта часта і былі напоўнены сумам і меланхоліяй.
Што ж тычыцца яе цяперашняга жыццёвага перыяду, то Вераніка адшукала для сябе тую планку, якой хацелася б дасягнуць: творчасць такіх паэтычных класікаў, як Цвятаева, Ахматава, Ясенін і Асадаў нараджалі не толькі душэўны ўздым, але і жаданне зноў і зноў пісаць свае вершы.
Жыццёвай крэда: “Быць, а не здавацца, і гарэць, каб свяціць!”
Губарэвіч Ала Браніславаўна
Ала Браніславаўна Губарэвіч нарадзілася 16 студзеня 1963 г. у в.Гарбузы Дзяржынскага раёна.
Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1980 г. старэйшай піянерважатай у Негарэльскай сярэдняй школе № 1 п.Энэргетыкаў.
З 1982 г. па 1984 г. Ала вучылася ў Беларускім сельскагаспадарчым тэхнікуме, прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці групы і тэхнікума, была адказнай за культ-масавую дзейнасць.
Цяжкія жыццёвыя выпрабаванні навучылі Алу быць мужнай і рашучай. Такім чынам, у 1999 годзе яна была ініцыятарам стварэння Дзяржынскай першаснай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, а з 2000 г. узначаліла яе і кіруе па сённяшні час.
З 2010 г. была абрана дэпутатам мясцовых Саветаў па Гарбузоўскай акрузе. Сумесна з ГА «Чырвоны крыж» аказвае магчымую дапамогу землякам пажылога ўзросту. Стварыла ініцыятыўную групу «Спадчына» з ліку пажылых людзей, валанцёрскі атрад «Зов сердец» з навучэнцаў ДУА «Негарэльская СШ №1».
Калі выпадае некалькі вольных хвілін, Ала піша вершы, прысвечаныя родным краявідам, каханню, сяброўству, а таксама людзям з неабыякавай душою да чужога болю.
Жыццёвае крэда:
“Спасибо всем за то, что я живу,
Мечтаю, радуюсь и каждого люблю
Всем сердцем и душой,
Хотя ранимою такой.
За каждого переживаю я,
Волнуюсь, думаю и искренне молюсь.
Так пусть же будет мир
И счастье всем везде!
И радостью заполнятся все ваши души!
От этого спокойно будет мне
И каждому живому на земле!”
Дзікая Алла Пятроўна
Ала Пятроўна Дзікая нарадзілася 22 сакавіка 1941 года ў вёсцы Боўтуп Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1979 года пражывала ў вёсцы Узрэчча Дзяржынскага раёна.
Яе бацькі ведалі шмат народных песень, казак, паданняў; можа таму і Ала з сёстрамі захапілася паэзіяй і мастацтвам.
У дваццацігадовым узросце яна паехала ў Расію, дзе працавала на тэкстыльнай фабрыцы ў горадзе Каўрове і вучылася ў школе рабочай моладзі. Вышэйшую адукацыю атрымала ва Уладзімірскім дзяржаўным педінстытуце імя Лебядзева-Палянскага (філалагічны факультэт).
Пасля вяртання ў 1969 годзе ў Беларусь настаўнічала ў Мядзельскім, Уздзенскім, Бярэзінскім раёнах Міншчыны выкладчыцай рускай і беларускай мовы і літаратуры, прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху ўстаноў адукацыі. Нават на заслужаным адпачынку яна не ведала спакою і прымала актыўны ўдзел у творчым жыцці літаратурных клубаў Дзяржынскага раёна і Мінскай вобласці, а таксама раённай арганізацыі ветэранаў, дзе неаднаразова з'яўлялася дыпламантам конкурсаў.
Пісала на беларускай і рускай мовах у розных жанрах. Назіральнасць, пачуццё гумару, аптымістычны погляд на жыццё – вось асноўныя рысы светаўспрымання аўтара. І гэта цудоўна адлюстроўвалася ў яе паэзіі, а падчас дапамагала ёй і яе чытачам пераадольваць жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні лёсу.
Пайшла з жыцця 9 чэрвеня 2020 г.
Жыццёвае крэда: "Жыву, спадзяюся…".
Дзюбайла Ніна Іосіфаўна
Дзюбайла Ніна Іосіфаўна нарадзілася 16 ліпеня 1961 года ў вёсцы Калінаўка Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Пасля заканчэння Калінаўскай сярэдняй школы вучылася ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння была накіравана на працу ў г. Дзяржынск. Завочна закончыла ўніверсітэт народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Працавала на дзяржаўнай службе да заслужанага адпачынку.
З дзяцінства Ніну натхняла на паэтычны лад хараство роднага краю. І таму не дзіўна, што большаць вершаў была напісана менавіта ў Калінаўке. Сюжэты складваліся з імгненняў штодзённасці ці няспешных прагулак ля ракі Арэсы, крынічкі і іншых навакольных мясцін, якія прыцягвалі да сябе і давалі нагоду для роздуму.
Вершы на беларускай мове з’явіліся ўжо ў сталым узросце. Аўтар лічыць, што беларуская мова – самая прыгожая і сакавітая. А дзякуючы паэтычнаму захапленню слоўнікавы запас паэтэсы пашыраецца аўтаматычна.
Жыццёвае крэда: “Даражыць кожным днём і жыць, нічога не адкладваючы на потым, а сілы і натхненне чэрпаць у прыродзе. Бо толькі яна дазваляе адчуць душой тыя дзівосныя імгненні, калі з’яўляецца безліч станоўчых эмоцый і жаданне тварыць!”.
Доўнар Ядвіга Аркадзьеўна
Ядвіга Аркадзьеўна Доўнар нарадзілася 21 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Саланое Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 1975 года жыве ў Дзяржынску.
Пасля заканчэння Маскоўскага кааператыўнага інстытута размеркавалася ў г.Дзяржынск, дзе працавала таваразнаўцам у розных галінах народнай гаспадаркі, а таксама ў Дэпартаменце аховы МУС РБ. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
У радках выказвае любоў да Радзімы і мовы, разважае над жыццёвымі абставінамі. Вершы яе нібыта гаючая крынічка, якая дорыць асалоду і спакой душы. Чытаючы яе творы, быццам ідзеш ўслед за аўтарам па сцяжынках роднай зямлі.
Аўтар паспяхова займаецца руска-беларускімі перакладамі як сваіх вершаў, так і вершаў іншых аўтараў.
Жыццёвае крэда: “Нужно жить по принципу сосуда: чем добра больше отдаёшь, тем больше добра тебе возвращается”.
Карасцялёва Алена Мікалаеўна
Вершы пачала пісаць з дзяцінства. У гэтых вершах яна імкнулася перадаць прыгажосць прыроды. У больш сталым узросце аўтара пачалі хваляваць пытанні сэнсу існавання чалавека, жыццёвых каштоўнасцей і, зразумела, тэма кахання і любові да ўсяго жывога.
Жыццёвае крэда:
“Нужно верить: вслед за ненастьем
Солнца лучик согреет всегда!».
Карпіловіч Ірына Расціславаўна
Карпіловіч Ірына Расціславаўна нарадзілася 30 ліпеня 1962 года ў в.Грычына Дзяржынскага раёна, дзе зараз і пражывае.
У 1977 г. скончыла Грычынскую базавую школу і атрымала першы свой атэстат. Далей вучылася ў Вязынскай сярэдняй школе. Сярэдне-тэхнічную адукацыю атрымала ў Смілавічскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.
У 1984 г. прыйшлося змяніць месца працы па сямейным абставінам: Ірына працавала кінамеханікам, а потым дырэктарам Грычынскага Дома культуры. Праца ёй падабалася: сустрэчы з рознымі людзьмі, святы, канцэрты, агеньчыкі, выставы і іншыя мерапрыемствы.
У 2008 г. ізноў вярнулася на ААТ «Агракамбінат “Дзяржынскі”, дзе і працуе па сёняшні час.
Займаецца творчай дзейнасцю. Удзельнічае ў раённых смотрах-конкурсах і конкурсах агракамбіната “Шукаем таленты”, дзе атрымоўвае першыя месцы ў намінацыі “Лепшы аўтар і выканаўца”.
Спрабаваць сябе ў паэзіі Ірына пачала яшчэ ў школьныя гады, а пазней захапілася і песняй: піша не толькі словы і музыку, але і з’яўляецца іх выканаўцай. Гэта дае магчымасці паспяхова прымаць актыўны ўдзел у творчых конкурсах прадпрыемства і раёна.
У творчасці аўтар адлюстроўвае свой эмацыянальны стан, настрой, прыгажосць прыроды, адносіны да жыцця, наваколля і людзей, якія сустракаюцца на яе жыццёвым шляху.
Жыццёвае крэда:
Як бы ні складана
Мне было ў жыцці,
З радасцю ці болем –
Хопіць сіл ісці!
Дзеці ёсць і ўнукі –
Сэнс майго жыцця!
Разам ці ў растанні –
Мы адна сям’я!
Каўрыга Вольга Васільеўна
Нарадзілася 28 жніўня 1990 г. у пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Першыя вершы Вольга пачала пісаць ва ўзросце васьмі гадоў. Праз год адбыўся першы творчы дэбют на раённым конкурсе юных паэтаў і празаікаў, дзе Вольга прачытала свае творы і атрымала дыплом 3 ступені. У тым жа годзе ў "Дзіцячай газеце" быў надрукаваны яе верш "Зіма".
За гады вучобы ў Негарэльскай сярэдняй школе №1 Вольга стала дыпламантам 15 творчых конкурсаў. Спрабавала сябе ў журналістыцы. Мае публікацыі ў СМІ.
Скончыўшы школу з залатым медалём, у 2008 годзе Вольга паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2013 годзе атрымала дыплом БДЭУ па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у знешнеэканамічнай дзейнасці”, а ў 2014 годзе – дыплом магістра па спецыяльнасці "Менеджмент" у Міжнароднай школе маркетынга і менеджмента ў Велікабрытаніі (г.Эдзінбург).
Захапленне эканомікай і новыя ўражанні ад вучобы ўнеслі дадатковыя адценні ў творчасць аўтара: вершы напоўніліся клопатам пра будучыню Радзімы і грамадства.
Новая духоўная тэматыка прыйшла з новым перыядам жыцця: у 2017 годзе адбылася хіратонія айца Дзімітрыя, мужа Вольгі, яна стала матушкай.
Змяненне ўкладу жыцця, лёс розных людзей, якіх Вольга стала ўсё часцей сустракаць у сценах храма, аказалі свой уплыў на творчасць, вершы сталі глыбокімі, поўнымі роздуму пра Бога, Вечнасць, месца чалавека і жыццё ўвогуле.
З 2020 года Вольга з’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
З'яўлялася членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( з 2021 г. па 2023 г.).
Творчае крэда: "В награду мне Бог дал язык, и им я буду хвалить Его". (Сир.51:30)
Жыццёвае крэда: "Во всех путях твоих познавай Его, и Он направит стези твои". (Притч.3:6)
Кашчэва Тамара Іванаўна
Кашчэва Тамара Іванаўна нарадзілася 27 красавіка 1952 года ў вёсцы Выгалавічы Мядзельскага раёна. З 1980 года жыве ў горадзе Фаніпаль.
Як бацька і маці, так і шматлікія сваякі бацькоў былі вельмі музыкальнымі людзьмі. І калі збіраліся разам, заўсёды гучала музыка і спевы бацькоў на два галасы.
З ранніх гадоў музыка ўвогуле, і беларуская народная песня ў прыватгасці, прыцягвалі Тамару. Не меўшы магчымасці вучыцца ў музычнай школе, яна была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці у сярэднеадукацыйнай школе і ўжо ў шостым класе на слых падбірала на гармоніку любімые песні. З таго часу музыка стала сэнсам яе жыцця.
Пад час вучобы ў старэйшых класах за два гады асвоіла чатырохгадовы курс адукацыі ў Мядзельскай музычнай школе па класу баяна і паступіла ў Маладзечненскае музычнае вучылішча на дырыжорска-харавое аддзяленне. Пасля заканчэння працавала выкладчыкам сальфеджыа ў Мядзельскай музычнай школе і была ўдзельніцай вакальна-інструментальнага ансамбля «Раніца», які выступаў у розных кутках Мядзельскага раёна. У 1990 годзе скончыла музычна-педагагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага. У розныя годы працавала ў сістэме культуры і адукацыі.
З 1980 года жыве ў горадзе Фаніпаль. З таго ж часу на працягу больш 30-ці гадоў працавала музычным кіраўніком у ДУА «Яслі-сад №3 г.Фаніпаль». Выхаванцы Тамары яскрава праяўлялі сябе на раённых і обласных мерапрыемствах, дзе неаднаразова станавіліся дыпламантамі. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Увесь час Тамара актыўна павышала свой творчы ўзровень праз курсавую падрыхтоўку, садзейнічала з установамі культуры і адукацыі Фаніпаля і Дзяржынска, прымала ўдзел у аглядах мастацкай самадзейнасці: у ролі салісткі, у складзе вакальнай групы, у дуэце са сваёй сястрой Людмілай Лабанавай, выконвая песні на гарадскіх, раённых і абласных канцэртных пляцоўках. Разам з вакальным ансамблем «Мядуніца», створаным пры Фаніпальскім ГДК, народным хорам «Родніца» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і калектывам клуба паэзіі і аўтарскай песні «Натхненне» Тамара пакарыла сэрцы як жыхароў Беларусі, так і краін бліжняга замежжа.
У 2013 годзе прымала ўдзел у другім сезоне музычнага праекта тэлеканала СТВ «Поющие города» у складзе вакальнага квартэта (Анастасія Пятроўская, Анастасія Макарэня, Тамара Кашчэва і Ярына Ляцко) з аўтарскай песняй Ніны Багданавай “Сильный мужчина”, дзе па выніках галасавання прафесійнага журы ансамбль выйшаў у фінал.
Свае песні пачала пісаць з 1993 года, з якімі яна як аўтар-выканаўца неаднаразова выступала ў праграме рэспубліканскага радыё “Спявай, душа народная!”.
З’яўляецца аўтарам тэкста і музыкі гімна Фаніпаля.
Жыццёвае крэда: “Няма мяжы дасканаласці, але да яе трэба імкнуцца ўсё жыццё, каб у кожным сэрцы адклікнуцца дзівоснай музыкай маёй душы.”
Коршун Ларыса Міхайлаўна
Коршун Ларыса Міхайлаўна нарадзілася 1 студзеня 1990 года. Пражывае ў Дзяржынску.
Для кагосьці прымаўка «З Новага года - новае жыццё!» – прыгожая метафара, а для Ларысы Коршун гэтыя словы прагучалі ў самым што ні на ёсць літаральным сэнсе! Першага студзеня 1990 года ў радзільным доме горада Баку з'явіўся на свет новы чалавек, а праз 8 гадоў – яго першы верш.
Выпускніца ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска”, потым – аддзялення журналісцкага факультэта БДУ, не ўяўляе свайго жыцця без творчасці.
Ларыса працавала галоўным рэдактарам гарадскога часопіса «Дзержинск.by», раённай газеты “Узвышша”, намеснікам дырэктара - галоўнага рэдактара УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”, а цяпер узначалівае гэтае выданне”.
У вершах Ларысы прысутнічаюць рысы вобразнага, мастацкага адлюстравання жыцця. Тут ёсць месца асабістаму творчаму адлюстраванню пры перадачы сапраўдных, шчырых пачуццяў кожнага чалавека. З агульнага ўтрымання вершаваных твораў можна вылучыць любоўную, філасофскую, грамадзянскую лірыку. Паэзія для аўтара – гэта своеасаблівы канцэнтрат эмоцый і перажыванняў, якія можна занатаваць на маўклівым лісце паперы.
У 2017 г. прымала ўдзел у абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны "Слова Купалы да творчасці кліча".
Жыццёвае крэда: “На хвалі натхнення і толькі наперад!”.
Круглік Людміла Уладзіміраўна
Жыццёвае крэда: “Всегда идти в ногу со временем, глядя в будущее и помня прошлое, учитывать интересы читателей. Постоянно искать новые формы стихосложения, опираясь на опыт классиков русской и белорусской литературы и современных писателей”.
Лебядзеўская Наталля Іванаўна
Лебядзеўская Наталля Іванаўна нарадзілася 16 лютага 1976 года ў горадзе Белаазёрску Брэсцкай вобласці. З 1998 года жыве ў Дзяржынску.
Вышэйшую тэхнічную адукацыю атрымала ў Беларускай Дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі. Шмат год працавала інжэнерам у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Паэзіяй захапляецца з 5 класа школы. Нарэшце, у 2013 г. прадставілася магчымасць літаральна жыць вершаванымі радкамі: Наталля працуе ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і з'яўляецца кіраўніком народнага літаратурнага клуба «Выток».
Жыццёвае крэда: “Счастье – это свойство характера. У одних в характере его все время ждать, у других – непрерывно искать, у третьих – повсюду находить. Будь счастлив в этот миг, ведь этот миг и есть твоя жизнь”.
Ліхачоў Сяргей Анатольевіч
Ліхачоў Сяргей Анатольевіч нарадзіўся 3 снежня 1965 года ў горадзе Душанбэ Таджыкскай ССР. Пражывае ў а/г Чаркасы Дзяржынскага р-на.
Свае літаратурныя здольнасці адчуў яшчэ ў школьныя гады. Пасля арміі на сваім творчым шляху зрабіў перапынак на некалькі год. І аднавіў яго ўжо ў сталым узросце, калі змяніў месца жыхарства і пераехаў у Фаніпаль.
Тэматыка твораў разнастайная: і лірыка, і сатыра, і нават фантастычная проза. Аўтар лёгка занатоўвае менавіта тыя моманты жыцця, якія захапляюць яго шчырую душу.
З 1998 года з’яўляецца ўдзельнікам літаратурнага клуба “Выток”.
Жыццёвае крэда: “Помогать тем, кому хуже чем тебе”.
Нядзвецкі Аляксандр Валяр’янавіч
Аляксандр Валяр’янавіч Нядзвецкі нарадзіўся 21 ліпеня 1962 года ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна Мінскай вобласці. Пражывае ў в. Баравікі Дзяржынскага раёна.
Бацька працаваў у калгасе “Праўда” галоўным інжынерам, маці – даяркай. Маці Аляксандра сама вырасла ў сям’і, дзе цанілі працу і песню, і сваіх дзяцей з маленства гэтаму навучала.
У 1977 годзе пасля заканчэння Баравікоўскай васьмігадовай школы Аляксандр паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча ім.Глебава на спецыяльнасць мастак-афарміцель. Па размеркаванню працаваў у Брэсце. Пасля службы ў арміі працаваў па спецыяльнасці ў ЦУМе ў Мінску. У 1985 годзе ажаніўся на настаўніцы пачатковых класаў Баравікоўскай школы. У 1988 годзе вярнуўся ў Баравікі. Спачатку працаваў настаўнікам малявання ў школе, затым піянерважатым. Яшчэ некаторы час была праца ў Мінску мастаком, але ўсё ж цягнула ў родную вёску. У 1997 годзе пайшоў працаваць машыністам насосных установак на станцыю №8 УП “Мінскводаканал”, дзе працуе і сёння.
І ўсё ж праца ёсць праца, а душа патрабуе натхнення. Па жыцці разам з Аляксандрам ідуць два яго захапленні: любоў да гісторыі роднай вёскі і творчасць, якую аўтар прысвячае сям’і і сябрам, аднавяскоўцам і роднаму пасёлку. Ён прымае актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, спявае ў народным ансамблі народнай песні “Баравічанка”. Пры ансамблі створаны сямейны ансамбль “Вясёлая радзіначка”.
Жыццёвае крэда:
“Прекрасен миг – само творенье –
И я не властен над собой!
О! это чудо вдохновенье,
Когда душа ведёт рукой!”
Пузіноўская (Баглай) Ала Анатольеўна
Ала Анатольеўна Пузіноўская (Баглай) нарадзілася 18 снежня 1964 года ў пасёлку Негарэлае Дзяржынскага раёна, дзе і пражывае ў цяперашні час.
Пасля школы сваю працоўную дзейнасць звязала з медыцынай. Але ў 2012 годзе па стану душы змяніла медыцыну на бібліятэчную справу. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Асноўнай тэматыкай вершаў з’яўляецца духоўная і філасофская накіраванасць. А яе дзіцячыя вершы – гэта замілаванне чысцінёй дзіцячай душы. Імкнецца праз паэзію данесці прыгажосць слоў і ўзаемаадносін між людзьмі.
Жыццёвая крэда: «В награду мне Бог дал язык, и им я буду хвалить Его». (Книга Премудрости Иисуса, сына Сирахова, 51:30)
Рэўтовіч Рэгіна Іосіфаўна
У 1970 годзе скончыла вячэрнюю школу працоўнай моладзі ў Дзяржынску, атрымала атэстат аб сярэдняй адукацыі. З 16-ці гадоў працавала на Дзяржынскай швейнай фабрыцы “Эліз”. У сувязі з сямейнымі абставінамі вымушана была змяніць не адно месца працы.
У кожным сваім радку яна адкрывала перад чытачом таямніцы сваёй душы, дзелілася з ім думкамі, пачуццямі, успамінамі. З натхненнем, з гумарам, а часам з пачуццём тугі і смутку, выказвала свае адносіны да жыцця, да сэнсу існавання чалавека на зямлі.
Аўтар паспяхова займалася перакладамі вершаў замежных аўтараў, рэдагаваннем кніг, а таксама пераапрацоўкай прозы ў вершаваную форму.
У 2013 годзе была прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Заўчасна пайшла з жыцця 3 лютага 2021 года.
Жыццёвае крэда:
Я душой не крыўлю –
У жыцці мне шанцуе,
Момант шчасця лаўлю,
Як надзея танцуе.
Разрываючы круг,
З ёй за рукі бяруся
І – ад стомы, ад скрух,
Я журбе не скаруся!
Рудкоўскі Аляксей Сяргеевіч
Рудкоўскі Аляксей Сяргеевіч нарадзіўся 10 красавіка 1996 года ў Дзяржынску Мінскай вобласці, дзе і пражывае па сённяшні час.
Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Працуе ў сельскагаспадарчай галіне.
Вершы пачаў пісаць у 13-ці гадовым узросце, натхнёны творчасцю Міхаіла Лермантава і Сяргея Ясеніна. Свой шлях у літаратурнай творчасці для сябе акрэсліў як філасофская лірыка. З задавальненнем чытае творы Міхаіла Булгакава, Генрыха Сянкевіча, Фёдара Дастаеўскага, Мікалая Гогаля. Любімыя захапленні: ігра на гітары, чытанне, філасофія і псіхалогія.
Піша музыку на ўласныя тэксты і з’яўляецца іх выканаўцай.
У 2015 г. прымаў ўдзел у абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны "Слова Купалы да творчасці кліча".
Жыццёвае крэда: “Aut vincere, aut mori (Победа или смерть)”.
Савінаў Барыс Фёдаравіч
Савінаў Барыс Фёдаравіч нарадзіўся 10 мая 1946 года ў горадзе Карабаш Чалябінскай вобласці Расіі. З 1970 года жыве ў Дзяржынску.
Пасля заканчэння Карабашскай СШ №1 і музычнай школы свой працоўны шлях пачаў выхавацелем і настаўнікам гісторыі ў школе-інтэрнаце. Таксама працаваў супрацоўнікам у гарадской газеце “Карабашский рабочий», а пасля – вызваленым сакратаром камітэта камсамола Карабашскага горна-металургічнага камбіната. Закончыў Свярдлоўскі горна-металургічны тэхнікум імя Палзунова па спецыяльнасці “Разработка рудных и россыпных месторождений” і філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзержаўнага ўніверсітэта.
З 1970 года жыве ў Дзяржынску. Доўгі час займаў адказныя пасады ў гарадскім камітэце “Кампартыі Беларусі”, раённым выканаўчым камітэце і сістэме адукацыі Дзяржынскага раёна. З 2007 года знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе, быў членам рэдкалегіі школьнай газеты. Паэзія Барыса Савінава выдзяляецца высокай грамадзянскасцю, лірызмам, які перадае самыя далікатныя адценні душы. Займаючыся творчасцю эпізадычна, Барыс Савінаў здолеў назапасіць салідны шэраг ўласных твораў у вершах і прозе. Самабытныя па гучанні і разнастайныя па тэматыцы, яго вершы знайшлі сваіх прыхільнікаў, а творчасць аўтара стала чарговым адкрыццём на небасхіле літаратурнай Дзяржыншчыны.
Аўтар актыўна супрацоўнічае з раённай газетай "Узвышша", выступае перад дзіцячай аўдыторыяй, прымае ўдзел у розных літаратурных мерапрыемствах.
У верасні 2014 года Барыс Савінаў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, а з 2015 года – з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Жыццёвае крэда: “Надо уметь развивать своё ассоциативное мышление и творческое воображение.”
Савянок Таццяна Васільеўна
Савянок Таццяна Васільеўна нарадзілася ў Гомелі 2 мая 1974 года. Пражывае ў Фаніпалі.
Усё сваё дзяцінства праводзіла ў вёсцы Шчарбіны Брагінскага раёну. Прыгожыя мясціны заўсёды здзіўлялі і манілі сваёй непаўторнасцю, што не магло не паўсплываць на прафесійны выбар. Пасля заканчэння Гомельскага філіяла Мінскага мастацкага вучылішча, а потым Мінскага інстытута культуры пайшла працаваць ў гімназію Гомеля настаўнікам малявання.
У 2001 годзе выйшла замуж і змяніла месца жыхарства, пераехаўшы ў Фаніпаль. Там па сённяшні дзень працуе педагогам дадатковай адукацыі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
За гэты час праявіла сябе як мэтанакіраваная і творчая асоба. Актыўна выкарыстоўвае розныя метады для забеспячэння асабістага росту і развіцця творчых навыкаў выхаванцаў.
Таццяна любіць спяваць, доўгі час яна з’яўлялася ўдзельнікам вакальнага ансамблю “Мядовіца” Фаніпальскага дома культуры.
Заняткі дэкаратыўна-прыкладной творчасцю і маляваннем з’яўляюцца асноўным відам дзейнасці, але паэзія таксама займае значную частку ў жыцці аўтара. Усё пачалося нечакана, з таго часу, калі нарадзілася дачка Варвара. Душу перапаўнялі пяшчота і ласка, шчырасць і прыгажосць. Неўзабаве захацелася адлюстраваць свае пачуцці ў вершах. Так паступова з’явіліся радкі пра каханне, прыгажосць роднага краю, прыроду, жыццё і творчасць, без якой не праходзіць ні воднага дня.
З 201 5г. Таццяна з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Выток”.
Жыццёвае крэда: “Жыццё працягваецца і яшчэ не раз будзе здіўляць нас сваімі сюрпрызамі, трэба толькі мець жаданне і добры настрой!”.
Семянюк Васіль Міхайлавіч
Васіль Міхайлавіч Семянюк нарадзіўся 20 студзеня 1954 года ў вёсцы Касары Самараўскага раёна Цюменскай вобласці Расіі. З 1992 года па цяперашні час пражывае ў вёсцы Баравікі Дзяржынскага раёна.
З 1958 года пераехаў у сяло Канстанцінаўка Ядзінецкага раёна Малдовы, дзе ў 1969 годзе скончыў васьмілетнюю школу. Вучобу працягваў у Сарокскім сельскагагаспадарчым тэхнікуме Малдовы. Пасля яго заканчэння з 1973 года служыў старэйшым матросам на Севастопальскім Чырвонасцяжным Чарнаморскім Флоце. У 1977 годзе паступіў у Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут і ў 1983 годзе атрымаў спецыяльнасць інжынер-механік. Вярнуўся ў Канстанцінаўку і працаваў па спецыяльнасці ў калгасе “Заря”, а потым кіраўніком тэхнічных гурткоў Ядзінецкай раённай станцыі юных тэхнікаў. З 1992 года па цяперашні час пражывае ў вёсцы Баравікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Працаваў у калгасе “Правда” будаўніком, трактарыстам, а таксама настаўнікам ваеннай падрыхтоўкі, працоўнага навучання ў Баравікоўскай СШ. З 1995 года па 2005 год працаваў па сумясціцельству кіраўніком гуртка пачатковага тэхнічнага мадэліравання “Тэхнічная фантастыка” ў Фаніпальскім цэнтры дзіцячай творчасці. Асноўнае месца працы з 2001 года па 2014 год – электраманцёр Дзяржынскага раённага вузла электрасувязі. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Васіль прыкладае шмат намаганняў для ўмацавання беларуска-малдаўскага сяброўства і адлюстроўвае гэта ў сваёй творчасці. Вершы, байкі, нават песні піша даўно як на рускай, малдаўскай, так і на беларускай мовах. Назіральнасць у жыцці заўсёды дапамагала знайсці тэмы для новых твораў. Васіль супрацоўнічае з мясцовым кампазітарам Ціханавым Сяргеем і іх песні гучаць з канцэртных пляцовак Беларусі.
Жыццёвае крэда: “Жизнь даётся человеку один раз. И прожить её надо достойно, содержательно и интересно!”.
Скараход Эла Іосіфаўна
Эла Іосіфаўна Скараход нарадзілася 22 ліпеня 1938 г. у вёсцы Пясочнае Копыльскага раёна ў сям’і ваеннаслужачага. Пражывае ў Дзяржынску.
Расла без бацькі, як і большасць дзяцей вайны. Сірочае дзяцінства ратавала кніга. Мабыць таму ўжо ў восьмым класе паспрабавала сябе ў пісьменстве: першы верш пра каханне напісала ў 14 гадоў.
Пасля школы пачалася навука, праца, а потым сям’я і дзеці. І вершы з-за адсутнасці часу і натхнення з’яўляліся зрэдку.
У 1961 г. закончыла гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім.М.Горкага. Выкладала гісторыю і грамадазнаўства. Працоўны стаж складае 47 гадоў, з якіх 10 гадоў – у Станькаўскай школе-інтэрнаце, а 37 гадоў – у СШ №2 г.Дзяржынска.
Працавала старшынёй прафкома, сакратаром партыйнай арганізацыі (15 год), кіравала лектарскай групай, школьным клубам “Каментатар”, класным кіраўніком. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Пісала эпізадычна: на школьныя мерапрыемствы, да гістарычных свят або прысвячэнні знаёмым. Упершыню пачала друкавацца ў школьным альманаху “Душа ў слове”, які рэдагавала настаўніца беларускай мовы Янкоўская Алена Міхайлаўна, удзельніца народнага літаратурнага клуба "Выток".
У 2015 годзе быў выдадзены першы ўласны зборнік вершаў “Моя планета”. Тэматыка паэзіі аўтара разнастайная: і грамадзянская, філасофская і пейзажная лірыка. У вершах адлюстроўвае сваё стаўленне да ўздымаемага пытання ці падзеі.
Жыццёвае крэда: "Относись к людям так, как хочешь, чтобы относились к тебе".
Слабейка Уладзімір Уладзіміравіч
Слабейка Уладзімір Уладзіміравіч (творчы псеўданім Уладзімір Белы) нарадзіўся 18 сакавіка 1958 года ў горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці. Пражывае ў вёсцы Сеніца Мінскага раёна.
Дзяцінства прайшло ў Стоўбцах на беразе Нёмана. Бацька, Слабейка Уладзімір Ігнатавіч, працаваў на Стаўбцоўскім райпрамкамбінаце. Маці, Слабейка Ніна Іосіфаўна, працавала на мясцовым рынку. У сям’і было трое дзяцей, якіх з ранняга дзяцінства бацькі прывучалі да працы. З маленства аўтар любіў бавіць час з хатнімі жывёламі. Таму не дзіўна, што ён абраў прафесію ветэрынара і па гэтай спецыяльнасці працуе па сёняшні дзень.
У жыцці паэта было шмат як добрых, так і трагічных падзей, якія давалі падставу задумвацца пра сэнс жыцця, сутнасць дабра, цану сяброўства і існаванне справядлівасці. Гэты вершаваны роздум з цягам часу знайшоў месца на старонках аўтарскіх кніжных выданняў.
З 2022 года з’яўляецца ўдзельнікам народнага літаратурнага клуба “Выток”.
Жыццёвае крэда:
“Я создаю свой храм духовной жизни.
Порой даётся это нелегко…
Но день за днём до самой моей тризны
Душой стремиться буду высоко!”.
Старычэнка Сяргей Уладзіміравіч
Сяргей Уладзіміравіч Старычэнка нарадзіўся 26 красавіка 1977 года ў Дяржынску. З 1982 года пражывае ў аграгарадку Петкавічы.
У 1994 годзе скончыў Петкавіцкую СШ. Кваліфікацыю тэхнік-механік атрымаў у Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы. Атрыманыя навыкі і веды далі магчымасць спрабаваць сябе ў якасці слесара шырокага профілю: ад аўтамабільнай да сельскагаспадрчай сферы. У дадазены момант ў ліку малодшага медыцынскага персаналу працуе ў ДУ “РНПЦ траўматалогіі і артапедыі”.
Вершы піша з дзяцінства, нават школьныя сачыненні ў сваёй большасці былі ў вершаванай форме. У паэтычным коле “Вытока” лічыцца адметнай асобай з адметнымі вершамі. Большасць вершаў яго творчасці прысвечана жанчыне: прыгожай, пяшчотнай, а самае галоўнае – каханай! Заўсёды камунікабельны, Сяргей пры магчымасці прымае ўдзел у творчым жыцці працоўнага калектыва. Актыўна супрацоўнічае з Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеем, паколькі даўно з’яўляецца калекцыянерам-нумізматам.
Жыццёвае крэда: “Придти на помощь, даже тогда, когда её уже не ждут!”.
Фінкер Аляксандр Аркадз’евіч
Фінкер Аляксандр Аркадз’віч нарадзіўся 21 жніўня 1938 года ў Віцебску. Доўгі час жыў у Дзяржынску.
Разам са сваёй маці ў складзе супрацоўнікаў фабрыкі “КІМ” ў пачатку ліпеня 1941 года эвакуіраваўся з роднага горада Віцебска ў Паволжа. Скончыў Дзмітраўградскі педагагічны інстытут. У далёкім 1967-м годзе быў прызначаны арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, а таксама настаўнікам рускай мовы і літаратуры, пазней – гісторыі, спачатку ў Негарэльскай, а праз пэўны час – у Дзяржынскай СШ №2. Больш 45 гадоў выкладаў гісторыю, сусветную мастацкую культуру. З 1970 года працаваў у аддзеле адукацыі на пасадзе інспектара і загадчыка метадычнага кабінета, праводзіў арганізацыйную працу па выкананню патрабаванняў рэформы адукацыйнай школы таго часу і аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Пісаў лірычныя вершы на гістарычную тэму, займаўся перакладамі з замежных моў. Адметнымі творамі паэтычнага багажа з’яўляюцца паэма “Бетховен”, і паэма-рэквіем “Память сердца”. Валодае майстэрствам мастацкага чытання.
Пайшоў з жыцця 5 лютага 2022 года.
Жыццёвае крэда: “Делай людям добро!”.
Хадаровіч (Новікава) Марыя Валер’еўна
Жыццёвае крэда: “Будьте как дети!”.
Хацкевіч Аксана Яўгеньеўна
Хацкевіч Аксана Яўгеньеўна нарадзілася 16 сакавіка 1978 года ў Дзяржынску Мінскай вобласці, дзе і пражывае па сённяшні час.
Вершы пачала пісаць яшчэ ў пачатковых класах. Спачатку на рускай мове, а потым і на беларускай. Тэмы для вершаваных радкоў шукаць не прыходзілася: незвычайна яркая, рознабакова адораная, Аксана з дзіцячых гадоў захаплялася плаваннем, музыкай, вершамі, нават рыбалкай і таму ўражанняў было дастаткова! А ўвогуле тэматыка вершаў разнастайная: каханне і шчасце, памяць і сумленне, сям’я і краявіды роднай Бацькаўшчыны.
Да таго ж, захапленне вершамі – гэта справа сямейная! Яе бацька таксама захапляўся паэзіяй і маў нізку ўласных вершаў.
Аксана лічыць сябе паспяховым і шчаслівым чалавекам. Па жыцці яна аптымістка, вельмі вясёлы і рамантычны чалавек. У жыцці імкнецца дарыць людзям дабрыню і ўсмешку, і ўзамен спадзяцца на тое ж самае. Вершы Аксаны з’яўляюцца ўрокамі духоўнасці, садзейнічаюць выхаванню любові да ўсяго жывога, адказнасці за свае ўчынкі.
Аксана – адна з самых першых і пастаянных удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”.
Мае аўтарскія песні і з задавальненнем іх выконвае. Супрацоўнічае з Дзяржынскім кампазітарам Алегам Петкуном. З’яўляецца аўтарам песні-гімна клуба «Выток».
Жыццёвае крэда: “Рабі людзям дабро, і яны заўсёды аддзячаць табе дабром.”
Шакаль Аліна Аляксандраўна
Шакаль Аліна Аляксандраўна нарадзілася 26 сакавіка 1999 года ў горадзе Дзяржынску. Пражывае ў Дзяржынску.
Пасля заканчэння ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска" атрымала вышэйшую адукацыю ў інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ ім.М.Танка і працуе настаўнікам-дэфектолагам.
Аліна – цікавая субяседніца, актыўная і жыццярадасная творчая асоба. Вершы піша з дзяцінства, гэта вельмі яе захапляе. У старэйшых класах пачала пісаць артыкулы і невялікія нататкі, якія публікавалі ў раённай газеце "Узвышша". Была членам Клуба Маладых Журналістаў, працавала на партале dzerzhinsk.by, а таксама з'яўлялася юнкарам і галоўным рэдактарам школьнай газеты "Шык".
Жыццёвае крэда: “Ты здольны даведацца пра тое, што наперадзе, толькі тады, калі сам будзеш рухацца наперад!”.
Шкель Павел Уладзіміравіч
Шкель Павел Уладзіміравіч нарадзіўся 12 ліпеня 1943 года ў вёсцы Венера Лагойскага раёна. З 1979 года служыў у Дзяржынску, дзе і пражывае ў цяперашні час.
Пасля прызыву ў пагранічные вайска ўсё жыццё прысвяціў абароне рубяжоў нашай Айчыны. Армейскае жыццё пагранічніка Паўла Шкеля пачалося ў гарах Паміра ў Таджыкістане. Пасля заканчэння Алма-Ацінскага ваеннага пагранічнага вучылішча працаваў там жа афіцэрам службы тылу. Пасля быў пераведзены ў Заходнюю пагранічную акругу недалёка ад Львова, у абавязкі ўваходзіла матрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне пагранзастаў. З 1979 года – камандзір вайсковай часткі Заходняй пагранічнай акругі ў Дзяржынску. У цяперашні час знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Вершы пачаў пісаць у дзяцінстве, а граць на гармоніку навучыўся самастойна яшчэ перад арміяй. На працягу жыцця пры зручных момантах вершаванымі радкамі і песнямі звяртаўся да сваіх блізкіх і да саслужыўцаў. Пасля звальнення з арміі яго творчасць набыла сэнс у жаданні дапамагчы сваімі вершамі выхоўваць ў моладзі патрыятызм. Таксама загучалі ноткі настальгіі па родным краі, успамінаў з былога… Такім чынам, вершы і музыка суправаджаюць ўсё яго жыццё.
Жыццёвае крэда: “Не размениваться по мелочам, уметь видеть главное и всегда быть добрым!”.
Шчолакаў Максім Ігаравіч
Максім Шчолакаў нарадзіўся 22 кастрычніка 2000 года ў горадзе Дзяржынску. Пасля 9 класа ДУА “Гімназія г.Дзяржынска” пайшоў вучыцца ў ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй”.
У сучасны момант закліканы для праходжання тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных Сілах РБ.
У 5-м класе захапіўся творчасцю Міхаіла Лермантава і з гэтай пары піша ўласныя вершы. Дзякуючы настаўніку беларускай мовы і літаратуры, у гімназіі паэтычны талент Максіма набіраў моц. І па сёняшні час Максім з задавальненнем прымае ўдзел у творчым жыцці клуба, дэкламуе свае вершы і вершы іншых аўтараў.
Аўтар мае адметны стыль напісання вершаў і выканання песень.
З павагай ставіцца да паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа, што дапамагае больш вобразна пісаць вершы на беларускай мове.
Жыццёвае крэда: “Умець бачыць цудоўнае ў кожным імгенні жыцця”.
Шымановіч Уладзімір Міхайлавіч
Уладзімір Міхайлавіч Шымановіч нарадзіўся 28 лістапада 1963 года ў горадзе Варкута. Пражывае ў вёсцы Дзягільна Дзяржынскага раёна.
Сярэдне-спецыяльную адукацыю атрымаў у СПТВ-59 горада Івацэвічы. Адслужыўшы танкістам у радах Савецкай Арміі, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Жыццёвыя абставіны не дазволілі атрымаць вышэйшую адукацыю. Прыйшлося шмат паездзіць па Савецкім Саюзе, пакуль не абгрунтаваўся ў нашай краіне. Рускі па нацыянальнасці, ён хутка асвоіўся ў Беларусі, палюбіў яе, вывучыў мову і стаў пісаць вершы гэтак жа лёгка на беларускай мове, як і на рускай.
Працаваў токарам на Дзяржынскім матора-рамонтным заводзе, пасля звальнення – рознарабочым на іншых прадпрыемствах, слесарам на ўчастку наліўной хіміі у Фаніпальскай базе “Белхім”. У цяперашні час працуе ў ААА «Крутагор’е-Петкавічы».
Вершаваныя радкі прыйшлі да яго яшчэ ў дзяцінстве і засталіся назаўсёды. Аўтар піша шчыра і кранальна, для сябе і для блізкіх, ад сэрца і з душою. Мабыць, таму спрыюць і прыгожыя краявіды Беларусі, і прыветлівыя людзі, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху. Вершы для дзяцей, прасякнутыя шчырасцю і прастатой, пачаў пісаць пасля нараджэння сына і дачкі.
Жыццёвае крэда:
“Но, дочка, сын, любимая жена –
Три части величайшего начала.”
Янкоўская Алена Міхайлаўна
Янкоўская Алена Міхайлаўна нарадзілася 24 кастрычніка 1962 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці, дзе і пражывае па сённяшні час.
У 1980 годзе скончыла Дзяржынскую СШ№2, паступіла на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ імя У.І.Леніна. З 1982 года па 1985 год працавала ў роднай школе лабарантам, а з 1986 года па 2012 год –настаўніцай беларускай мовы і літаратуры у СШ№2 г.Дзяржынска. У 2012 годзе выйшла на пенсію па выслузе гадоў.
Вершы пачала складаць у 14 гадоў. Як і многіх, натхняла першае каханне, а таксама прыгажосць роднай зямлі. Пасталеўшы, захапілася філасофскай тэматыкай, спрабавала пісаць вершы-роздумы, вершы-маналогі, разважанні. З’яўлялася аўтарам і складальнікам школьнага літаратурнага альманаха “Душа – у слове”. Зараз шмат увагі аддае тэме духоўнага выхавання моладзі, некаторыя вершы перададзены ў бібліятэкі мясцовых храмаў. Любіць паэзію Сяргея Ясеніна, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Высоцкага, Адама Міцкевіча. Складае загадкі ў вершах, тэксты для дзіцячых песень.
Пэўны час плённа супрацоўнічала з кампазітарам Алегам Петкуном. У выніку гэтага супрацоўніцтва атрымалася некалькі прыгожых песень для дзяцей, якія доўгі час радавалі слухачоў Міншчыны, што было адзначана Ганаровай граматай Дзяржынскага райвыканкама.
Жыццёвае крэда: “Назапашваць у сабе, каб жывіць іншых.” (Януш Корчак).