Памятныя даты Дзяржыншчыны – 2026
Паважаныя бібліятэкары!
Гэты каляндар складзены Вам у дапамогу.
А таксама інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.
880 гадоў з дня першага ўпамінання у дакументальных крыніцах Крутагор’я, пазней Койданава, цяпер Дзяржынск (1146).
415 гадоў назад пачалося ўзвядзенне мураванага Койданаўскага кальвінскага збору (1611).
370 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в. Грычына (1656).
175 гадоў назад у Койданаве быў узведзены мураваны будынак Свята-Пакроўскай царквы (1851).
170 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах Фаніпаля (1856).
150 гадоў з дня нараджэння ўраджэнца Койданава, вядомага яўрэйскага паэта і празаіка Рэйзіна Абрама (Аўрома) (1876-1953).
145 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах в.Шпількі (Фаніпальскі сельсавет) (1881).
140 гадоў з дня першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах Грычынскай школы (1886).
120 гадоў назад была адкрыта чыгуначная станцыя ў Койданаве (1906).
105 гадоў назад быў арганізаваны калгас “Іскра”, цяпер філіял “Фалько-агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” (1921).
95 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Хамёнкі Леаніда Сцяпанавіча (1931-?).
90 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна г. Дзяржынска Быкоўскага Леаніда Пятровіча (1936-2008), ураджэнца в. Макаўчыцы.
90 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Шавялёвай Элеаноры Трафімаўны (1936-2014), ураджэнкі г. Дзяржынска.
85 гадоў Ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна Пятроўскаму Вячаславу Аляксандравічу (1941).
80 гадоў назад пачала працаваць Дварышчанская сярэдняя школа, цяпер ДУА “Дварышчанская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна” (1946).
70 гадоў назад была адкрыта бібліятэка ў вёсцы Гарбузы, цяпер філіял “Гарбузоўская сельская бібліятэка” ДУ “Дзяржынская раённая цэнтральная бібліятэка” (1956).
70 гадоў назад створаны саўгасы “Дзямідавічы”, “Камсамолец”, “Путчына”. На іх базе было створано РСДУП “Путчына”. У цяперашні час уваходзіць у склад ААТ “Баравое-2003” (1956).
60 гадоў з дня заснавання філіял КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ № 210” (1966).
65 гадоў музыканту, кампазітару Петкуну Алегу Мечыслававічу (1961).
65 гадоў назад на базе Дзяржынскай, Негарэльскай, Путчынскай, Фаніпальскай РТС было створана раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”, цяпер ААТ “Дзяржынскі райаграсэрвіс” (1961).
65 гадоў назад быў адкрыты Дзяржынскі гарадскі Дом культуры (1961).
55 гадоў назад быў заснаваны Фаніпальскі доследна-механічны завод, цяпер філіял “Фаніпальскі доследна-механічны завод ААТ “Дарбудіндустрыя” (1971).
55 гадоў назад быў пабудаваны гарадскі кінатэатр “Эра” (1971).
45 гадоў назад быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей у Фаніпальскай СШ №1 (1981).
Студзень
165 гадоў назад была адкрыта Забалацкая базавая школа (1861).
15 гадоў назад было заснавана ЗАТ “Дзяржынскі мясакамбінат”, г.Фаніпаль (2011).
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Савіч Вольгі Васільеўне (1936-2022).
2 – 80 гадоў кандыдату тэхнічных наук Груша Мікалаю Міхайлавічу (1946), ураджэнцу г. Дзяржынска
2 – 60 гадоў назад было створана Рамонтна-будаўнічае ўпраўленне, цяпер ААТ “Дзяржынскае домабудаўнічае ўпраўленне” (1966).
3 – 70 гадоў Ганароваму грамадзяніну Мінскай вобласці, Ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна Захожай Таццяне Уладзіміраўне (1956).
28 – 90 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Каркашына Фёдара Паўлавіча (1936 – 2018).
Люты
1 – 55 гадоў кандыдыту гістырычных навук Валахановічу Ігару Аляксандравічу (1971), ураджэнцу в. Забалацце.
6 – 20 гадоў з дня кананізацыі Святой Блажэннай Валянціны Мінскай (Валянціны Сулкоўскай), ураджэнкі в. Коскі (2006).
14 – 120 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўца, літаратара Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906-1986), ураджэнца в.Віцкаўшчына.
27 – 105 гадоў з дня нараджэння беларускага кандыдата гістарычных навук Кажушкова Анатоля Іосіфавіча (1921-1992), ураджэнца г.Дзяржынска.
Сакавік
18 – 105 гадоў назад паводле Рыжскага мірнага дагавора па тэрыторыі Койданаўшчыны прайшла дзяржаўная граніца (1921).
23 – 65 гадоў мастаку Валента Ігару Мітрафанавічу (1961), ураджэнцу в. Волма.
23 – 50 гадоў назад была арганізавана Дзяржынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (1976).
29 – 85 гадоў з часу ўтварэння Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў БССР, зараз Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) (1941).
Красавік
15 гадоў назад першых наведвальнікаў прыняў Цэнтр экалагічнага турызма “Станькава” (2011).
29 – 105 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка і літаратуразнаўца, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921-2000), ураджэнца в. Малыя Навасёлкі.
Май
8 – 100 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Навіцкага Віктара Антонавіча (1926-2018), ураджэнца в. Крысава
10 – 80 гадоў члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы, удзельніку народнага калектыва паэтаў і празаікаў “Выток” Савінаву Барысу Федаравічу (1946).
20 – 120 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук Кулікоўскага Аляксандра Антонавіча (1906-?), ураджэнца м. Койданава.
31 – 90 гадоў Ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна Мірону Мікалаю Уладзіміравічу (1936).
Чэрвень
13 – 90 гадоў з дня нараджэння беларускага філосафа Марэцкага Антона Іванавіча (1936-2022), ураджэнца в.Андрыеўшчына.
23 – 105 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Анісовіча Адама Іванавіча (1921-2005).
28 – 85 гадоў назад пачалася акупацыя горада Дзяржынска і Дзяржынскага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1941).
Жнівень
4 – 80 гадоў Ганароваму грамадзяніну Мінскай вобласці, Ганароваму Грамадзяніну Дзяржынскага раёна Гаркуну Уладзіміру Гіляравічу (1946), ураджэнец в. Бакінава
7 – 100 гадоў з дня нараджэння гісторыка-журналіста Акаловіча Мікалая Макаравіча (1926 -?), ураджэнца в.Косцевічы.
13 – 70 гадоў мастачцы Мініч (Русанавай) Галіне Іванаўне (1956), ураджэнка г. Дзяржынска.
18 – 135 гадоў з дня нараджэння гісторыка-краязнаўца Шпілеўскага Івана Фёдаравіча (1891-1941), ураджэнца Койданава.
31 – 35 гадоў назад у Дзяржынску на базе СШ №3 адкрыта беларуская гімназія (1991).
Верасень
90 гадоў назад быў створаны раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (1936).
1 – 60 гадоў назад адкрыта Станькаўская школа-інтэрнат (1961), цяпер ДУА “Дзяржынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.
4 – 115 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Галузы Аляксандра Пятровіча (1911-2003), ураджэнца п.Негарэлае.
26 – 25 гадоў з дня заснавання філіяла «Негарэльскі КХП» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» (2001).
Кастрычнік
3 – 65 гадоў мастаку, дызайнеру, рэстаўратару, калекцыянеру Сурмачэўскаму Ігару Вячаслававічу (1961), ураджэнцу в. Вязань.
15 – 100 гадоў з дня нараджэння беларускага этнографа Мінько Леаніда Іосіфавіча (1926-2012), ураджэнца в.Скарабагатаўшчына.
Лістапад
14 – 65 гадоў з дня нараджэння воіна-інтэрнацыяналіста Сідаровіча Вячаслава Пятровіча (1961; загінуў 29.09.1985).
27 – 105 гадоў з дня нараджэння Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна Хурсіка Мікалая Якаўлевіча (1921-?).
28 – 155 гадоў назад па тэрыторыі Койданаўшчыны прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка, дзейнічалі станцыі Токараўка (Фаніпаль) – Негарэлае (1871).
Снежань
10 – 80 гадоў кандыдату сельскагаспадарчых навук Турлюку Віктару Дзмітрыевічу (1946).
24 – 120 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Фаміных Яўгена Іванавіча (1906-1977), ураджэнца г. Дзяржынска.
* Каляндар складзены па матэрыялам:
- выдання Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2004. – 704 с.;
- уласных дакументальных краязнаўчых рэсурсаў;
- публікацый рэспубліканскага друку;
- публікацый раённай газеты “Узвышша”.